Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на параўнальны аналіз зьвестак памежных службаў суседніх эўрапейскіх краін, за першую дэкаду кастрычніка 2025 году зафіксавалі 1 410 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы, што ў 1,99 раза больш, чым з 1 па 10 кастрычніка год таму, і на на 3,8% больш, чым за 10 дзён сёлетняга верасьня.
У параўнаньні з паказьнікам гадавой даўнасьці колькасьць спроб на польскім кірунку павялічылася ў 2,12 раза, на латвійскім — у 1,77 раза, на літоўскім — зьнізілася на 26,9%.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЭЗ працягваецца з вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта «паклікалі».
Форум