Адзін чалавек быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі за шпіянаж на карысьць францускай выведкі, 5 гадоў за «змову з мэтай зьдзяйсьненьня злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі» і 20 гадоў за «меркаваную выведную супрацу з Ізраілем».
Другі абвінавачаны атрымаў 10 гадоў за меркаваны шпіянаж на карысьць Францыі, пяць гадоў за «змову з мэтай зьдзяйсьненьня злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі» і 17 гадоў за «дапамогу і падбухторваньне» да супрацы з Ізраілем.
У паведамленьні гаворыцца, што прысуды могуць быць абскарджаныя цягам 20 дзён.
France 24 назвала імёны пары — гэта Сэсіль Калер і Жак Пары. У ліпені француская дзяржаўная тэлекампанія паведаміла, што, паводле іх сваякоў і дыпляматычных крыніц, ім выставілі абвінавачаньне ў «шпіянажы на карысьць Ізраілю».
Калер і яе партнэр Пары былі арыштаваныя ў Тэгеране ў траўні 2022 году, калі яны завяршалі адпачынак у Іране. Іранскія дзяржаўныя СМІ сьцьвярджаюць, быццам пара была зьвязаная з галоўным прафсаюзам настаўнікаў, што сям’я адмаўляе. Іх абвінавачваюць у падбухторваньні да беспарадкаў.
На відэа, паказаным іранскімі дзяржаўнымі СМІ ў кастрычніку 2022 году, Калер і Пары «прызналіся» ў шпіянажы; праваабарончыя групы сьцьвярджаюць, што такія тэлевізійныя прызнаньні зьяўляюцца прымусовымі, і асудзілі гэтую практыку.
Іран і Францыя ў гэтым месяцы заявілі пра рух наконт магчымага абмену палоннымі, прычым чыноўнікі ў абедзьвюх сталіцах заявілі, што перамовы дасягнулі прагрэсу ў рамках, якія маглі б забясьпечыць вызваленьне Калер і Пары ў абмен на Махдзі Эсфандыяры, іранскую студэнтку, якая была затрымана ў гэтым годзе за антыізраільскую дзейнасьць у сацыяльных сетках.
Улады Ірану часта арыштоўваюць замежных грамадзян і абвінавачваюць іх у працы на выведкі ЗША і Ізраілю.
Экспэртная камісія ААН сёлета паведаміла, што з пачатку году іранскія ўлады пакаралі сьмерцю больш за 1000 чалавек — гэта лічба, якую Amnesty International назвала найбольшай за апошнія 15 гадоў.
Форум