Выданьне «Браслав-online» паведаміла, што «на тэрыторыі Беларусі праходзіць спэцыяльны комплекс мерапрыемстваў «Вышук», мэта якога — выяўленьне месца знаходжаньня падазраваных у злачынствах, зьніклых бязь вестак, даўжнікоў усіх катэгорыяў.
Мясцовае выданьне публікуе пададзеныя сілавікамі прозьвішчы, апісаньні і партрэты тых, каго шукаюць.
Сярод іншага паведамляюць, што грамадзянка Ўкраіны і муж вядомай журналісткі знаходзяцца ў вышуку паводле артыкулу 342, частка 1 Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», у якім прадугледжана пазбаўленьне волі на тэрмін да 4 гадоў.
Яшчэ аднаго чалавека шукаюць за ўхіленьне ад прызыву ў войска.
З 2020 году каля 9000 чалавек зьведалі крымінальны палітычны перасьлед
Паводле праваабаронцаў, агулам з 2020 году прынамсі 8905 чалавек зазналі крымінальны перасьлед з палітычных матываў. Ня менш як 7565 зь іх атрымалі палітычна матываваныя выракі, у тым ліку завочна.
У мінулым месяцы «Вясна» зафіксавала 96 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў (затрыманьні, ператрусы ды інш.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу.
Згодна з дакумэнтам, надалей перасьледуюць людзей за ўдзел у пратэстах 2020 году, а таксама за іншадумства; назіраюцца сыстэмныя рэпрэсіі супраць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў.
Форум