Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атака махляроў на Мазыр: невядомыя выманьваюць інфармацыю і грошы ў людзей


Мазыр, архіўнае фота
Мазыр, архіўнае фота

За тры дні ў Мазырскі РАУС паступіла 115 зваротаў ад грамадзян аб званках махляроў.

Як паведаміў тэлеканал «Мазыр», на жыхароў гораду адбываецца атака махляроў. Зламысьнікі тэлефанавалі на мабільныя і стацыянарныя нумары і ў мэсэнджары жыхароў Мазыра пад выглядам супрацоўнікаў «Белтэлекаму», ЖКГ, паліклінікі й іншых дзяржаўных установаў.

Яны патрабавалі ад пацярпелых выдаць зьмест SMS-паведамленьняў і асабовыя зьвесткі.

У большасьці выпадкаў грамадзяне не паведамлялі зламысьнікам сваіх рэквізытаў, аднак некаторыя паведамілі. Ахвяры страцілі свае ашчаджэньні, паведаміў тэлеканал. А некаторых людзей махляры залучылі ў крымінальныя схемы ў якасьці кур’ераў.

У Сьледчым камітэце Беларусі раней паведамілі аб пашырэньні махлярскай схемы выманьваньня грошай у грамадзян, калі іх запалохваюць «справамі ў КДБ». У паведамленьні, у прыватнасьці, апісаныя два выпадкі ў Гомельскай вобласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG