Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня беларускага перакладчыка і пісьменьніка Карласа Шэрмана


Карлас Шэрман, 1995 год
Карлас Шэрман, 1995 год

Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Дата дня

25 кастрычніка 1934 году нарадзіўся беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня Карлас Шэрман.

Карлас Шэрман перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру (1989–2001 гг.), стаўшы фактычна адным зь яго заснавальнікаў. Быў сябрам навукова-экспэртнай Рады Беларускага Калегіюму.

Гэты дзень у гісторыі

1902 — была асьвячоная менская мячэць, помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя.

1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.

2020 — напярэдадні абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай усеагульнага страйку ў Менску і іншых гарадах краіны адбыўся «Марш народнага ўльтыматуму». У Менску марш сабраў звыш 100 тысяч удзельнікаў і завяршыўся жорсткім разгонам.

«Марш народнага ўльтыматуму», Менск, 25 кастрычніка 2020
«Марш народнага ўльтыматуму», Менск, 25 кастрычніка 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1858 Эдвард Пякарскі, этнограф, якутазнаўца.

1868 Карл Грыгаровіч, скрыпач, прафэсар народнае кансэрваторыі ў Віцебску. Расстраляны пры спробе зьбегчы за мяжу (1921).

1881Пабла Пікаса, гішпанскі мастак.

Пабла Пікаса
Пабла Пікаса

1884Сяргей Дубінскі, археоляг і гісторык. Ахвяра сталінізму.

1913Уладзімер Цясьлюк, беларускі кінаапэратар і рэжысэр.

1925Леў Мірачыцкі, беларускі гісторык-славіст, літаратар.

1932Уладзімер Анісковіч, літаратурны крытык, перакладнік баўгарскай літаратуры.

1933Нэлі Шчасная, беларуская мастачка.

Нэлі Шчасная. Фота газэты «Культура»
Нэлі Шчасная. Фота газэты «Культура»

1936Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод прац Турава — экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».

У памяці

1647Эванджэліста Тарычэлі, італьянскі фізык і матэматык, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.

1942 Хвядос Шынклер, пісьменьнік, пачынальнік урбаністычнай тэмы ў беларускай літаратуры, загінуў на фронце пад Сталінградам.

1958Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году.

1983Мар’ян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.

1991 Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч эміграцыі, малодшы брат Якуба Коласа.

Міхась Міцкевіч. Фрагмэнт экспазыцыі да ягонага 130-годзьдзя (2017).
Міхась Міцкевіч. Фрагмэнт экспазыцыі да ягонага 130-годзьдзя (2017).

1995Лявон Случанін, беларускі паэт.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG