Толькі а 4:30 аэрапорт аднавіў сваю працу. Агулам за гэты час зьмены ўнесьлі ў 47 рэйсаў, што зьбіла графік больш як 7000 пасажыраў.
13 рэйсаў скасавалі, 14 перанакіравалі, 20 затрымалі, піша Delfi з спасылкай на Lietuvos oro uostai.
За тыдзень Віленскі аэрапорт зачыняўся чатыры разы. Шторазу гэта адбывалася праз прылёт мэтэазондаў, на якіх зь Беларусі ў Літву дастаўляюць кантрабанду. Улады Літвы раней папярэджвалі пра закрыцьцё мяжы ў выпадку паўтарэньня падобных падзей і 26 кастрычніка зачынілі пераходы ў Беняконях і Салечніках.
Рашэньне наконт далейшага закрыцьця або адкрыцьця мяжы 27 кастрычніка прыме літоўская ўрадавая камісія ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.
Форум