Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад акцыяў памяці

абноўлена

Зьнічы ў Вільні ў Ноч (не)расстраляных паэтаў, архіўны здымак
Зьнічы ў Вільні ў Ноч (не)расстраляных паэтаў, архіўны здымак

29–30 кастрычніка беларусы традыцыйна ўспамінаюць ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія ўлады расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячоў навукі, культуры, мастацтва й літаратуры. Штогод у гэтыя дні праводзяць акцыі памяці пад агульнай сымбалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».

Сёлета Ноч памяці чацьверты раз запар праходзіць пераважна за мяжой. Раней асноўнае ўшанаваньне адбывалася ў менскіх Курапатах, але пасьля ўзмацненьня рэпрэсіяў у Беларусі праводзіць публічныя акцыі на радзіме стала немагчыма.

У шэрагу краінаў сьвету беларусы ладзяць памятныя вечарыны. Вядомы іх расклад.

28 кастрычніка

Парыж. Ноч паэтаў. 87 Boulevard Exelmans, 19:30.

29 кастрычніка

Беласток. Ля кансуляту РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1), 17:00 — паэтычная акцыя. А 18:30 — спэктакаль «Бежанцы 1915» у Музэі памяці Сыбіру.

Шчэцін. Ноч паэтаў. Al. Wojska Polskiego 69, 19:00.

Торунь. Літаратурны вечар і пэрформанс на вольным паветры да Ночы (не)расстраляных паэтаў. Помнік Капэрніку. 19:00.

Уроцлаў. Вечар памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Between Bistro-Bar (Szewska 27), 18:30;

«Ноч (не)расстраляных паэтаў» у CUKR (Ul Ruska 46A (lok 201)), 19:00.

Гданьск. Спэктакаль «Расстраляныя». Шэкспіраўскі тэатар (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1). Білет 70 злотых.

Варшава. Паэтычная сустрэча. Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11). Вядоўцы паэтка Дзіяна Балыка і актор Ігар Сігоў, 20:00.

Кракаў. Ноч расстраляных паэтаў. Aura Restaraunt (ul. Szpitalna 6), 20:00.

Вільня. Паэтычныя чытаньні, музычныя выступы й вольны мікрафон. Лукішкі, сквэр каля Музэю акупацыяў і барацьбы за свабоду, Aukų g., 2А, 18:30.

А таксама спэктакль «Крывавая ноч», Gedimino pr. 28, 20:00. Уваход за ахвяраваньне ад 10 эўра.

Вісбадэн. Ноч (не)расстраляных паэтаў. Rauenthaler Straße 4, 18:00.

30 кастрычніка

Сан-Францыска. Ноч паэтаў. Пажаданае ахвяраваньне 10 даляраў на арганізацыйныя выдаткі. Рэгістрацыя

Вільня. Ноч паэтаў: пра беларускае і ўкраінскае расстралянае Адраджэньне. Філялягічны факультэт VU (аўд. SP1) (Universiteto g. 5). Вядоўцы Назар Маг’ер-Шман і Соф’я Вазьнюк. 18:00.

31 кастрычніка

Стакгольм. Ноч паэтаў. Кнігарня Interbok (Hantverkargatan 32), 18:30.

1 лістапада

Рыга. (Не)расстраляныя. 16:00 — пачатак экскурсіі (па-ангельску). 17:00 — пачатак лекцыі і канцэрту. Brīvības iela 61 (Stūra Māja). У праграме расказ пра «Нарожны дом» — сымбаль савецкіх рэпрэсіяў у Латвіі, лекцыя пра савецкія рэпрэсіі ў Беларусі ад Валерыі Чарнаморцавай і канцэрт Юрыя Несьцярэнкі і Антона Сіроціна.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG