Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля выбуху на «Беларуськаліі» Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу. Стан пацярпелых «стабільна цяжкі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчыя канфіскавалі тэхнічную дакумэнтацыю, прызначылі экспэртызу, праводзяць допыты сьведкаў.

Крымінальная справа распачатая па ч.1 арт.306 (парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі, прамысловай санітарыі ці іншых правіл аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананьне, якое пацягнула па неасьцярожнасьці прычыненьне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня, паведамілі ў Сьледчым камітэце.

31 лістапада каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэха мэмбраннага электролізу 4-га рудаўпраўленьня разарвалася пустая ёмістасьць з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла суседні рэзэрвуар «з аналягічным хімічным растворам», утварылася ўцечка кіслаты.

Пацярпелі чатыры працаўнікі — адна жанчына і трое мужчын: яны атрымалі хімічныя апёкі і траўмы. Спачатку дваім зрабілі апэрацыі ў Салігорскім шпіталі, потым усіх перавезьлі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. Тут дактары правялі кансыліюм, дзе вызначылі тактыку далейшага лекаваньня.

Стан усіх чатырох пацыентаў расцэньваецца як стабільна цяжкі. У дваіх пацярпелых цяжкая інгаляцыйная траўма, ім праводзіцца ШВЛ, у дваіх – адзначана нязначнае паляпшэньне, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG