Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярэзінскім раёне працягваюць шукаць зьніклага падлетка


Квадракоптэр, ілюстрацыйнае фота
Квадракоптэр, ілюстрацыйнае фота

Пошукі зьніклага хлопца вядуцца на зямлі і з паветра.

Для пашырэньня зоны пошуку актыўна выкарыстоўваюцца квадракоптары — яны дазваляюць абсьледаваць цяжкадаступныя ўчасткі лесу з паветра, паскараючы працу наземных групаў. Задзейнічаныя 7 квадракоптараў.

Таксама ратаўнікі праводзяць праверку бліжэйшых вадаёмаў, піша МНС.

У пошуках удзельнічаюць працаўнікі МНС, РАУС, лясгасу, мясцовыя жыхары, валянтэры. Агулам задзейнічаныя 57 адзінак тэхнікі, 362 чалавекі, 2 сабакі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG