Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес канчатковае рашэньне


Кацярына Ваданосава адзначала, што яе маці ўжо 74 гады і яна мае мноства хваробаў, падчас вобшуку і допыту ў Менску ў Нэлі Ваданосавай здарыўся інфаркт. Ілюстрацыйнае фота
Кацярына Ваданосава адзначала, што яе маці ўжо 74 гады і яна мае мноства хваробаў, падчас вобшуку і допыту ў Менску ў Нэлі Ваданосавай здарыўся інфаркт. Ілюстрацыйнае фота

Варшаўскі адміністрацыйны суд скасаваў рашэньне аб высылцы Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву.

Як паведаміў тэлеканал Белсат, маці Кацярыны Ваданосавай застанецца ў Польшчы, нягледзячы на Дублінскі рэглямэнт, згодна зь якім яе мусілі адправіць у Літву, бо ў жанчыны літоўская віза, а міжнародную абарону яна просіць у Польшчы.

Маці музыкі і культурніцкай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай, Нэлі Ваданосавай усё ж дазволілі застацца ў Польшчы — суд прызнаў, што папярэдняе рашэньне аб яе высылцы ў Літву не адпавядае праву і было вынесена з парушэньнямі.

Пасьля выезду зь Беларусі жанчына падалася на міжнародную абарону ў Польшчы, але польская памежная служба 30 верасьня апавясьціла сям’ю, што Нэлі Ваданосаву зьбіраюцца адправіць у Літву ўжо 6 кастрычніка, бо яна заехала ў Эўразьвяз на падставе літоўскай візы.

Кацярына Ваданосава адзначала, што яе маці ўжо 74 гады і яна мае мноства хваробаў. Падчас вобшуку і допыту ў Менску ў Нэлі Ваданосавай здарыўся інфаркт. У Літве ў жанчыны нікога няма.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня і лідэр фракцыі «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“» у Каардынацыйнай радзе Павал Латушка зьвяртаўся да польскіх уладаў з просьбай не дэпартаваць Нэлі Ваданосаву.

3 кастрычніка Варшаўскі адміністрацыйны суд прыпыніў выкананьне пастановы аб высылцы ў Літву да канца кастрычніка. Адвакатка Ганна Маціеўская распавядала, што рашэньне суда не зьвязанае з агалоскай і просьбамі палітыкаў: «Усё вырашае выключна суд. Палітычныя структуры не маюць ніякага ўплыву на яго, бо Польшча — дэмакратычная краіна».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG